МЗС Францыі: Cанкцыі супраць РФ залежаць ад выканання менскіх пагадненняў
2- 7.03.2015, 20:18
- 5,703
Увядзенне новых санкцый у сувязі з сітуацыяй на Данбасе будзе залежаць ад выканання Расеяй менскіх дамоўленасцяў.
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Францыі Ларан Фабіюс, паведамляе "Росбалт".
"Ёсць элемэнты дээскалацыі на месцах, якім патрэбнае пацвярджэнне", - сказаў Фабіюс на супольнай прэс-канферэнцыі з дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры ў Парыжы.
Пры гэтым, паводле слоў Фабіюса, увядзенне новых санкцый у сувязі з сітуацыяй ва Украіне будзе залежаць ад выканання менскіх дамоўленасцяў. "Мы будзем разглядаць магчымасць новых санкцыяў у залежнасці ад выканання менскіх пагадненняў", - сказаў Фабіюс.
Нагадаем, днямі еўракамісар замежных спраў і палітыкі бяспекі Фэдэрыка Магерыні заявіла, што Брусэль можа ўзмацніць санкцыі ў дачыненні да Масквы. Паводле ейных слоў, такі крок можа быць зроблены ў выпадку пагаршэння сітуацыі ва Украіне.