3 траўня 2024, Пятніца, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстрыя заклікае перагледзець еўрапейскую палітыку суседства

5
Аўстрыя заклікае перагледзець еўрапейскую палітыку суседства

Аўстрыя патрабуе перагляду еўрапейскай палітыкі суседства і ставіць пад сумнеў эфектыўнасць «Усходняга партнёрства» ЕЗ.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Аўстрыі Себасцьян Курц падчас сустрэчы са сваімі калегамі з краін-чальцоў ЕЗ у Рызе, паведамляе Deutsche Welle.

«На гэты момант мы не толькі на ўсходзе, але і на поўдні ЕЗ перажываем вельмі шмат нестабільнасці», - адзначыў міністр. На ягоную думку, на фоне канфлікту ва Украіне, Сірыі і Лібіі павінна з'явіцца пытанне, «Усходняе партнёрства» ў тым выглядзе, у якім яго задумвалі, ці дзейнічае наогул».

Курц перакананы, што мэтай абноўленай еўрапейскай палітыкі суседства павінна стаць стварэнне міру і стабільнасці, «а не новых раздзяляльных ліній у Еўропе».

Кіраўнік аўстрыйскай дыпламатычнай установы выступіў таксама за прыцягненне «суседзяў нашых суседзяў» да перамоў. Паводле ягоных слоў, трэба спыніць практыку, калі палітыка ЕЗ становіцца «выпрабаваннем на трываласць для такіх краін, як Украіна, Грузія і Малдова».

Нагадаем, еўрапейская палітыка суседства накіраваная на паглыбленне палітычных і эканамічных стасункаў з краінамі-суседзямі Еўразвязу. Усходняе партнёрства - замежнапалітычная ініцыятыва ЕЗ, распаўсюджваецца на 28 дзяржаў-чальцоў Еўразвязу і шэсць усходнееўрапейскіх суседзяў ЕЗ - Азербайджан, Беларусь, Арменію, Грузію, Малдову і Украіну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках