23 красавiка 2024, aўторак, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка і Мэркель абмеркавалі ўвод міратворцаў ва Украіну

Парашэнка і Мэркель абмеркавалі ўвод міратворцаў ва Украіну

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонную размову з Федэральнай канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Суразмоўцы абмеркавалі сітуацыю ў Данбасе і канстатавалі, што падтрыманыя Расеяй баевікі павінны прытрымлівацца рэжыму спынення агню і выконваць усе пункты Менскіх дамоўленасцей, уключна з вызваленнем закладнікаў, паведамляе УНИАН.

Пятро Парашэнка і Ангела Мэркель выказаліся за правядзенне ў найбліжэйшыя дні сустрэчы міністраў замежных спраў Нармандская чацвёркі для абмеркавання актуальных пытанняў далейшага прагрэсу ў выкананні Менскіх дамоўленасцей і ўвядзення міратворчай місіі на Данбас.

Суразмоўцы таксама выказалі надзею, што правядзенне заўтра Трохбаковай кантактнай групы дазволіць зрабіць наступныя крокі ў імплементацыі Менскіх дамоўленасцей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках