26 красавiка 2024, Пятніца, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Васьковічу дазволілі сустрэцца з маці

2
Палітвязню Васьковічу дазволілі сустрэцца з маці

Маці Яўгена Васьковіча распавяла, што збіраецца 17 красавіка сустрэцца з сынам.

- Гэта будзе кароткатэрміновае спатканне, - паведаміла праваабарончаму цэнтру «Вясна» Рушанія Васьковіч. - Абавязкова перадам Яўгену ўсе прывітання ад сяброў і знаёмых. Што да здароўя і самаадчування сына, ён не скардзіцца. Вядома, стамляецца на працы, бо не прывык да фізічнай нагрузкі, але моцна стараецца. Праз недахоп часу бывае не можа адказваць на лісты. Нават мне толькі адзін ліст за месяц дайшоў.

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Часта яго кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую турму як «злосны парушальнік рэжыму».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках