29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна адмовіла Грузіі ў выдачы Саакашвілі

7
Украіна адмовіла Грузіі ў выдачы Саакашвілі

Генеральная пракуратура Украіны прыняла пастанову аб адмове ў экстрадыцыі экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГПУ, піша "Лiга.нет".

"Генпракуратура скончыла правядзенне экстрадыцыйнай праверкі паводле запыту Галоўнай пракуратуры Міністэрства юстыцыі Грузіі аб выдачы Міхаіла Саакашвілі для прыцягнення да крымінальнай адказнасці за шэраг злачынстваў, нібыта ўчыненых ім з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў у перыяд, калі ён займаў палітычную пасаду ў гэтай дзяржаве", - сказана ў паведамленні.

Паводле вынікаў праверкі Генеральная пракуратура прыйшла да высновы аб існаванні рызыкі таго, што "запыт аб выдачы Саакашвілі зроблены кампетэнтнымі органамі Грузіі з мэтай ягонага пераследу паводле палітычных матываў". "Акрамя таго, ягоная экстрадыцыя супярэчыла б патрабаванням Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод 1950", - адзначылі ў ведамстве.

"Пры такіх абставінах Генеральнай пракуратурай як цэнтральным органам Украіны ў пытаннях выдачы прынятая пастанова аб адмове ў экстрадыцыі М.Саакашвілі, пра што паведамлена грузінскім калегам", - падкрэслілі ў ГПУ.

Нагадаем, 13 лютага прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў Саакашвілі на пасаду кіраўніка Міжнароднай рады рэформаў пры прэзідэнце Украіны.

Улетку 2014 Грузія абвясціла Саакашвілі ў вышук. Былы прэзідэнт Грузіі праходзіць як абвінавачаны паводле трох крымінальных спраў. Яго, прынамсі, абвінавачваюць у растраце дзяржаўных сродкаў і перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Тбіліскі гарадскі суд 2 жніўня 2014 завочна арыштаваў Саакашвілі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках