Былы прэзідэнт Францыі Сарказі прыбыў у суд на допыт
1- 1.04.2015, 15:49
- 4,250
Нікаля Сарказі прыбыў у суд для допыту ў рамках расследавання справы аб магчымым парушэнні закона падчас ягонага ўдзелу ў выбарах у 2012 годзе.
Два гады таму Канстытуцыйны суд Францыі пастанавіў, што на прэзідэнцкую кампанію Сарказі было выдаткавана больш сродкаў, чым дазваляе ў гэтым выпадку закон. Гэта пастанова суда азначае, што партыя, якая вылучыла яго, не магла разлічваць на кампенсацыю расходаў, а акрамя таго павінна была яшчэ і выплаціць штраф, паведамляе BBC.
Цяперашняя справа звязаная з тым, што, як мяркуюць праваахоўныя органы, штраф павінен быў плаціць менавіта Сарказі, а не ягоная партыя "Саюз за народны рух".
На выбарах, якія прайшлі ў нядзелю ў Францыі, партыя былога прэзідэнта атрымала перамогу над сацыялістамі, якія знаходзяцца ва ўладзе.