Яўген Цуркін здабыў «золата» адкрытага чэмпіянату Гішпаніі
1- 1.04.2015, 18:45
- 4,495
Беларускі плывец Яўген Цуркін пераадолеў басейн за 23.36 секунды.
У Малазе прадаўжаецца адкрыты чэмпіянат Гішпаніі ў плаванні. Яўген Цуркін здабыў золата адкрытага чэмпіянату Гішпаніі на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем, паведамляе «Прессбол».
Срэбра падзялілі Конрад Чэрнік і Хасэ Мануэль Канісарэс.
Адкрыты чэмпіянат Гішпаніі ў плаванні. 50 метраў батэрфляем. Мужчыны 1. Яўген Цуркін - 23.36 2. Конрад Чэрнік - 23.68 2. Хасэ Мануэль Канісарэс - 23.68.
Фота з архіву