18 траўня 2024, Субота, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекі за год падаражэлі на 30%

6
Лекі за год падаражэлі на 30%

Лекі - у лідарах росту коштаў у Беларусі. Рэзкі скачок коштаў медыкаментаў адбыўся ў сакавіку.

У росце коштаў сёлета лекі - на першым месцы сярод нехарчовых тавараў, сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі. Калі з пачатку 2015 яны падаражэлі на 8,6%, то за 12 месяцаў кошты на медыкаменты выраслі на 30%, піша «Ежедневник».

Сярод усіх тавараў паводле коштаў іх абагнала толькі такая група як рыба і морапрадукты - яны падаражэлі на 32,8% да ўзроўню мінулага года. Даганяюць - садавіна: рост коштаў тут склаў 30,4%.

Можна меркаваць далейшы рост коштаў на лекі ў сувязі са скасаваннем стрымлівання коштаў. Пакуль кошты стрымліваліся дзяржавай, многія аптэкі скардзіліся на вымушанае прыпыненне імпарту многіх медыкаментаў, а насельніцтва пачало заўважаць дэфіцыт замежных лекаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках