19 траўня 2024, Нядзеля, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місію Расеі ў NATO скароцяць праз шпіянаж

1
Місію Расеі ў NATO скароцяць праз шпіянаж

Місію РФ у NATO скарачаюць з 50 да 30 чалавек праз падазрэнні яе супрацоўнікаў у шпіянажы.

Аб гэтым піша The New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы, паведамляе «Европейская правда».

Афіцыйнай прычынай скарачэння місіі ўважаецца «адміністрацыйныя намаганні ў абмежаванні дэлегацый краін-партнёраў у сувязі з пераездам у новую штаб-кватэру». Аднак заходнія чыноўнікі адзначаюць, што такі крок выкліканы дакладам Камітэта NATO аб грамадзянскай выведцы, які сведчыць пра тое, што агенты расейскіх спецслужбаў уваходзілі ў склад місіі РФ у NATO.

Як адзначаюць крыніцы выдання, такая інфармацыя нікога не шакавала, і скарачэнне штата місіі наўрад ці цалкам можа выключыць у далейшым рызыку шпіянажу з боку РФ.

Аднак, як адзначаюць заходнія чыноўнікі, такі крок можа зрабіць праблему «больш кіруемай».

Расеі, а таксама іншым краінам-партнёрам было афіцыйна паведамлена аб скарачэнні штата на мінулым тыдні.

«Цяпер NATO працягвае дыялог і практычнае супрацоўніцтва з 41 краінамі-партнёрамі», - сказала намесніца афіцыйнага прадстаўніка NATO Кармэн Рамэра.

«Гэта практычныя захады (скарачэнне штата), якія датычыцца ўсіх партнёраў у штаб-кватэры NATO, уключаючы Расею», - дадала яна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках