2 траўня 2024, Чацвер, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байкеры Пуціна адзначаць Дзень вызвалення Беларусі эратычным шоў

67
Байкеры Пуціна адзначаць Дзень вызвалення Беларусі эратычным шоў

З 1 да 5 ліпеня пад Віцебскам запланаваны 5-ы Міжнародны байк-фестываль «Мота ўдар 2015»

Мерапрыемства будзе праводзіцца пры падтрымцы пасольства Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, віцебскага грамадскага аб'яднання «Рускі Дом» і з удзелам расейскага мотаклуба «Начныя ваўкі».

Ідэя адсвяткаваць гадавіну Перамогі менавіта такім чынам належыць расейскім байкерам: з 3 да 5 ліпеня пад Віцебскам запланаваны 5-ы Міжнародны байк-фестываль «Мота ўдар 2015». Расклад фестывалю апублікаваны на сайце bike.by.

Гасцей чакаюць ужо 2 ліпеня. На першы вечар запланаваны акустычны канцэрт і фаер-шоў, вечарам 3 ліпеня пройдуць рок-канцэрт і эратычнае шоў. Самым насычаным па колькасці мерапрыемстваў абяцае быць 4 ліпеня. Байкеры збіраюцца ўскласці вянкі да помніка воінам-вызваліцелям у райцэнтры Сянно, там жа на цэнтральнай плошчы прадэманстраваць сваю тэхніку, а потым вярнуцца ў намётавы гарадок на беразе возера. Увечары зноў запланаваны канцэрт і шоў-праграма, і ўсё гэта «ў атмасферы поўнай свабоды ад забароны і ўмоўнасцяў», як анансуецца на інтэрнэт-сайце.

Арганізатары абяцаюць, што на «на тэрыторыі фестывалю будуць працаваць пункты грамадскага харчавання, у тым ліку традыцыйная беларуская кухня, кава-бар, бар, пункты гандлю і продажу сувенірнай прадукцыі».

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках