20 траўня 2024, панядзелак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца ў NATO: Расея перакідвае на Данбас танкі і войскі

7
Крыніца ў NATO: Расея перакідвае на Данбас танкі і войскі

Нягледзячы на спыненне агню, з Расеі на Данбас прадаўжаюць паступаць войскі і зброя.

З такой заявай выступіла 11 красавіка нямецкае выданне Frankfurter Allgemeine Zeitung, спаслаўшыся на крыніцы ў NATO, піша Lenta.ru.

«Мы працягваем бачыць падтрымку сепаратыстаў з боку Расеі зброяй, вайскоўцамі і падрыхтоўкай кадраў. Расея перамяшчае войскі і тэхніку праз адкрытую мяжу з Украінай», - прыводзіць газета словы крыніцы.

Выданне сцвярджае, што ў сепаратыстаў цяпер у распараджэнні больш расейскай зброі, чым было на момант укладання другога менскага пагаднення. З яго звестак, апалчэнцы атрымліваюць танкі, БТРы, артылерыю і сістэмы СПА. У тым ліку, ім пастаўляюцца сучасныя мадэлі танкаў Т-80 і Т-90.

Прадстаўнікі NATO ўжо не раз заяўлялі аб наяўнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны. Прынамсі, генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг у інтэрв'ю ад 31 студзеня 2015 аргументаваў гэта тым, што апалчэнцы не могуць сабе дазволіць мець у арсенале такое сучаснае ўзбраенне.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках