На Байкануры зноў не ўзляцела расейская ракета «Пратон-М»
17- 13.04.2015, 16:57
- 15,719
Няспраўнасць ракеты стала прычынай пераносу планаванага запуску расейскага спадарожніка з касмадрома Байканур на 5 месяцаў.
Ракета-носьбіт «Пратон-М» вернутая вытворцу - касмічнаму цэнтру імя Хрунічава (Масква), паведамляе «Новы рэгіён».
«Складзены новы графік падрыхтоўкі да старту «Протон-М» са спадарожнікам «Экспрэс-АМ8» з улікам вяртання носьбіта з Байканура на завод-вытворцу для ліквідацыі выяўленых праблем. Цяпер старт плануюць ажыццявіць у трэцяй дэкадзе жніўня», - паведамляе выданне.
Прычынай пераносу старту стаў металічны пыл, выяўлены ў трубаправодах двух прыступак. На думку спецыялістаў, гэта магло выклікаць перабоі ў працы рухавікоў і нават прывесці да аварыі. Экспэрты некалькі дзён спрабавалі ліквідаваць няспраўнасць на касмадроме, але прызналі, што зрабіць гэта ў палявых варунках немагчыма.
Першапачаткова запуск павінен быў адбыцца 6 красавіка, затым - у другой палове траўня. Гэта не першая няўдача цэнтра за апошні час - раней у трубаправодах шматмэтавага лабараторнага модуля, створанага для расейскай часткі МКС, выявілі заторы.