2 траўня 2024, Чацвер, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы стварылі фотакамеру, што не патрабуе падсілкоўвання

5
Навукоўцы стварылі фотакамеру, што не патрабуе падсілкоўвання
Фотa: m.newsru.com

Даследчыкі заявілі, што здолелі стварыць лічбавую фотакамеру, якая не толькі здольная сілкавацца самастойна.

Яна можа служыць сілкавальнай прыладай для смартфонаў ці іншых прылад. Даклад, прысвечаны вынаходству, будзе агучаны на канферэнцыі Тhe International Conference on Computational Photography at Rice University, якая пройдзе 24-26 красавіка ў Х'юстане, піша gazeta.ru.

Асноўным элемэнтам лічбавых фотаапаратаў з'яўляецца фотаматрыца, якая складаецца з шматлікіх піксэляў. Ключавым элемэнтам у кожным піксэлі з'яўляецца фотадыёд - прымальнік аптычнага выпраменьвання, які пераўтварае святло ў электраэнэргію. Такія ж фотадыёды выкарыстоўваюцца і ў сонечных батарэях, толькі працуюць яны ў іншым рэжыме.

Навукоўцы здалелі ўдасканаліць лічбавыя фотаапараты такім чынам, што фотаматрыцы ў іх могуць самастойна перамыкацца з аднаго рэжыму ў іншы. Падчас здымання піксэлі фотаматрыцы выкарыстоўваюцца для стварэння выявы, а ў перапынках - для пераўтварэння святла ў энэргію і яе назапашвання ў акумулятары. Такім чынам фотакамера сілкуе сама сябе. Даследчыкі запэўніваюць, што прылада можа выкарыстоўвацца і для падсілкоўвання іншых прылад, напрыклад смартфонаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках