28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі пецярым катам надалі гонар герояў

7
У Фінляндыі пецярым катам надалі гонар герояў

Фінская Асацыяцыя катазнаўцаў упершыню ў гісторыі надала годнасць героя пецярым катом, якія жывуць у Фінляндыі

Пра гэты піша Еспресо.TV са спасылкай на фінскае выданне Yle.

Коткі і каты, якія атрымалі ганаровае званне, дапамаглі выратаваць чалавечыя жыцці, ці дапамаглі пазбегнуць сур'ёзных прыступаў хваробы.

Чацвёра з пяці узнагароджаных у гэтым годзе герояў - звычайныя каты без пароды. Узнагароды атрымалі Сімба з Коткі, Сэпа з Вантаа, Мары з Лахці і Кале з Парыкала.

Пятая гераіня, караткапоўсцевы арыентал Пірпана з мястэчка Руцюля - адзіная пародзістая котка ў гэтай кампаніі.

Вядома, што рыжы Сімба выратаваў жыццё свайго гаспадара, які пакутаваў ад дыябету. Аднойчы раніцай ён драпаў і кусаў гаспадара да таго часу, пакуль той не прачнуўся і не памераў узровень цукру ў крыві - стала зразумела, калі б кот не разбудзіў гаспадара, той бы памёр.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках