19 красавiка 2024, Пятніца, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Афганістане адбыўся тэракт: дзясяткі загінулых, сотні параненых

У Афганістане адбыўся тэракт: дзясяткі загінулых, сотні параненых

Тэракт учынілі ва ўсходнім горадзе Джалалабадзе каля будынка банка.

У выніку выбуху бомбы ля банка ў Афганістане, у якім дзяржаўныя службоўцы атрымліваюць заробак, загінулі 33 чалавекі і больш за 100 параненыя.

Пра гэта заявіў начальнік паліцыі горада Фазель Ахмад Шэрзад у суботу, паведамляе Reuters.

З ягоных слоў, на месцы здарэння паліцыя праверыла, колькі ўсяго было выбухаў.

"Гэта быў тэракт", - сказаў Шэрзад, дадаўшы, што паліцыя да гэтага часу не вызначыла, ці пранёс зламыснік выбухоўку на сабе, або змясціў яе ў аўтамабіль.

"Пакуль рана казаць, якім чынам тэрарыст-смяротнік падарваў бомбу", - адзначыў ён.

Талібы адмаўляюць сваю адказнасць за тэракт. "Мы рашуча асуджаем гэты ўчынак", - сказаў прэс-сакратар баевікоў-ісламістаў Забіула Муджахід.

Паліцыя паведаміла, што быў яшчэ адзін кантраляваны выбух пасля таго, як была знойдзеная яшчэ адна бомба паблізу месца першага выбуху.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках