20 красавiка 2024, Субота, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэгія ўжыве захады ў адказ на паездку Рагозіна на Шпіцбэрген

6
Нарвэгія ўжыве захады ў адказ на паездку Рагозіна на Шпіцбэрген

Нарвэгія можа зрабіць больш жорсткім прапускны рэжым для расейцаў.

Раптоўны візіт у Нарвэгію расейскага віцэ-прэм'ера Дзмітрыя Рагозіна можа абярнуцца ўзмацненнем жорсткасці прапускнога рэжыму і для іншых расейцаў, паведамляе BarentsObserver са спасылкай на прадстаўніка МЗС краіны Фрудэ Андэрсана.

Напярэдадні Рагозін высадзіўся на Шпіцбэргене, паўдзельнічаў там у адкрыцці арктычнай станцыі "Паўночны полюс-2015", а затым пабываў на паўночным полюсе. Пра паездку ён рэгулярна даваў справаздачу ў сваім Twitter. З сакавіка мінулага года Рагозін з'яўляецца чальцом санкцыйнага спісу Еўразвязу. Нарвэгія, якая не з'яўляецца сябрам Еўразвязу, далучылася да пакета антырасейскіх санкцый у кастрычніку 2014 года, піша "Еўрапейская праўда".

Прадстаўнік МЗС Нарвэгіі Андэрсан паведаміў журналістам, што ўстанова запатрабавала тлумачэнні ў амбасады Расеі ў каралеўстве ў сувязі з наведваннем архіпелага Шпіцбэрген віцэ-прэм'ерам РФ Дзмітрый Рагозіным. "Гэты факт не з'яўляецца парушэннем нарвэжскага заканадаўства, аднак, раней мы дакладна праінфармавалі расейскую амбасаду ў Осла аб тым, што не хацелі б бачыць фігурантаў спісу на Свальбардзе (Шпіцбэргене), - адзначыў Андэрсан. - У сувязі з гэтым выклікае шкадаванне той факт , што Рагозін наведаў Свальбард".

BarentsObserver таксама паказвае, што Нарвэгія можа разгледзець абмежаванні на ўезд. Выданне сцвярджае, што пра візіт Рагозіна ў МЗС даведаліся ад карэспандэнта выдання. Андэрсан заявіў: "З нарвэжскага боку мы разгледзім узмацненне жорсткасці захадаў што да ўезду, у тым ліку на Свальбард".

Рагозін аператыўна пракаментаваў прэтэнзіі нарвэжскай замежнапалітычнай установы, напісаўшы ў Twitter: "Пасля бойкі кулакамі не махаюць".

Архіпелаг Шпіцбэрген знаходзіцца Нарвэгіі, але з 1920 года мае асаблівы міжнародны статус. Расейцы маюць права наведваць Шпіцбэрген без візы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках