18 красавiка 2024, Чацвер, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску трое кіроўцаў не падзялілі паркоўку

4
У Менску трое кіроўцаў не падзялілі паркоўку

Інцыдэнт адбыўся каля гіпермаркета на праспекце Ракасоўскага ў Менску.

Аварыю на паркоўцы каля гіпермаркета на праспекце Ракасоўскага ў Менску ўчора назіраў карыстальнік форуму onliner.by з мянушкай sco5. Кіроўцы Renault і Citroen не здолелі падзяліць праезд і сутыкнуліся. Да таго ж быў пашкоджаны і трэці аўтамабіль - Audi. Пашкоджанні былі не моцнымі, але пакуль чакалі ДАІ, рух на праездзе быў заблакаваны.

«Самой аварыі я не бачыў, але было відаць, што кіроўца Citroen, выязджаючы з паркоўкі, не прапусціў Renault. Кіроўца гэтага самаходу спрабаваў сысці ад сутыкнення, узяў лявей і зачапіў Audi. У выніку ў Citroen пашкоджанні пярэдняй часткі злева, у Renault - заднія дзверы з пасажырскага боку, а ў Audi невялікія пашкоджанні бампера, плюс габарыт. Кіроўцы не канфліктавалі, чакалі ДАІ. Дзесьці на паўгадзіны гэта ўсё расцягнулася», - распавёў карэспандэнту чытач sco5.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках