23 красавiка 2024, aўторак, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Бяспека Польшчы залежыць ад лёсу Украіны

1
Браніслаў Камароўскі: Бяспека Польшчы залежыць ад лёсу Украіны
Фото: facebook.com/KomorowskiBronislaw

У выпадку станоўчых змен ва Украіне Расея таксама вымушаная будзе мяняцца ў пазітыўным кірунку.

Такое меркаванне выказаў прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі падчас перадвыбарчай сустрэчы ў горадзе Юзэфуў, інфармуе оморовский падчас перадвыбарчай сустрэчы ў горадзе Юзэфуў, інфармуе "Укрінформ" са спасылкай на польскае агенцтва РАР.

"Украіна з'яўляецца ключом да Расеі. Калі Украіна ўтрымае сваю незалежнасць, Расея рана ці позна вымушаная будзе засяродзіцца на ўласнай ўнутранай палітыцы, мадэрнізацыі краіны, росце дабрабыту сваіх грамадзян", - заявіў Камароўскі.

Ён дадаў, што ў выпадку поспеху Расеі ва Украіне Масква працягне імпэрскую палітыку і будзе адбудоўваць зоны уплываў, што з'яўляецца пагрозай для Польшчы.

"Сёння бяспека Польшчы і будучых пакаленняў вызначаецца праз лёс Украіны: ці яна будзе незалежнай і ўтрымае празаходні курс, або яе ўцягнуць ва ўсходні курс", - падкрэсліў Камароўскі.

Ён выказаў меркаванне, што Украіна ў перспектыве павінна стаць чальцом ЕЗ і разам з Польшчай будаваць бяспечную будучыню ў Еўропе.

Як заўважыў Камароўскі, у польска-ўкраінскіх стасунках не заўсёды "панавала ідылія", часам гісторыя была "крывавай" і ў гэтым вінаватыя абедзве стараны. У той жа час ён адзначыў, што з кожнага польска-ўкраінскага канфлікту карысць меў нехта іншы - часцяком Расея.

На ягоную думку, Польшча і Украіна павінны ісці шляхам гістарычнага прымірэння, як гэта зрабілі ў міждзяржаўных дачыненнях большасць краін Еўропы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках