Чубараў: Украіне варта рыхтавацца да адкрытай вайны з Расеяй
2- 2.04.2015, 10:26
- 38,705
Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў заявіў, што Украіне неабходна рыхтавацца да адкрытай вайны з Расеяй.
«Я адзін з тых людзей, якія заклікаюць рыхтавацца да горшага. Мы проста павінны рыхтавацца да адкрытай вайны Расеі супраць Украіны», - цытуе Чубарава «Новое время» са спасылкай на яго заяву ў эфіры 5 канала.
З яго слоў, нават калі ён і памыляецца ў сваіх прагнозах адносна актыўнай стадыі вайны, то быць дагэтуль гатовым усё ж такі трэба, паведамляе УНИАН.
Пры гэтым кіраўнік Меджліса адзначыў, што вайна для Украіны цалкам завершыцца толькі пасля канчатковага вяртання Крыма ў склад дзяржавы.