23 красавiка 2024, aўторак, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На запісу ў справе збітага MH17 апазналі расейскага генерал-маёра

4
На запісу ў справе збітага MH17 апазналі расейскага генерал-маёра

Пракуратура Нідэрландаў апублікавала чатыры перахопленыя тэлефонныя размовы пра катастрофу MH17.

Адзін з падазраваных, які, магчыма, быў датычны да катастрофы малайзійскага Boeing-777 рэйса MH17, збітага над Данецкай вобласцю, апазнаны Украінай як супрацоўнік Дзяржаўнага разведвальнага ўпраўлення Расеі, піша «Европейская правда».

Пра гэта піша галандскі партал nrc.nl, спасылаючыся на звесткі пракуратуры Нідэрландаў, якая вядзе расследаванне катастрофы.

«Гэта першае канкрэтнае ўказанне на тое, што галандская пракуратура разглядае версію ўдзелу высокапастаўленых расейскіх (былых) вайскоўцаў», - піша выданне.

Пракуратура Нідэрландаў апублікавала чатыры перахопленыя тэлефонныя размовы пра катастрофу MH17.

У пракуратуры не называюць імёнаў тых, хто тэлефанаваў, але заяўляюць, што гэта была размова паміж «сепаратыстамі». Афіцэр пракуратуры Фрэд Вэстэрбэйк распавёў праз тэлевізію пра тое, што «запісы сапраўдныя» і што «яны намі правераныя ўздоўж і папярок».

Адна з перахопленых размоваў неўзабаве пасля катастрофы была апублікаваная СБУ.

Паводле гэтай «рэканструкцыі» СБУ пазнала аднаго з удзельнікаў размовы - Сяргея Мікалаевіча Пятроўскага, афіцэра расейскай вайсковай разведкі ГРУ. У размове «Хмурны» - пазыўны Пятроўскага - паведамляе, што ён пайшоў з войска ў красавіку 2014 года ў званні генерал-маёра.

Адразу ж пасля звальнення з войска Пятроўскі далучыўся да аднаго з лідараў баявікоў Ігара Гіркіна, вядомага таксама як Стралкоў.

На момант катастрофы Пятроўскі быў афіцэрам разведкі і намеснікам Стралкова ў Данецку. На аўдыёзапісу СБУ чуваць, як суразмоўца Пятроўскага павітаўся з ім, назваўшы яго «Мікалаевічам». У версіі нідэрландскай пракуратуры гэтая частка запісу схаваная.

Паводле звестак пракуратуры, імёны былі схаваныя з меркаванняў бяспекі людзей на запісу, хоць яны ўжо даступныя ў інтэрнэце.

Запіс паказвае, што Пятроўскі, магчыма, з'яўляецца ключавой фігурай у крымінальным расследаванні.

Напрыклад, гэты былы генерал-маёр арганізаваў транспарціроўку ракетнай сістэмы «Бук» у Данецк, а адтуль - далей у зону баявых дзеянняў.

«Не трэба яе нікуды хаваць, яна цяпер пойдзе туды, ты зразумеў, куды», - кажа Пятроўскі свайму суразмоўцу «Бурату».

Пятроўскі выкарыстоўвае ускосныя фразы: «Гэта тое, што я думаю?» Але «Бурат» менш асцярожны: «Так, так, так, «Бук».

Як раней ужо паведамляла нідэрландская пракуратура, ёсць шмат прыкмет таго, што MH17 быў збіты з «Бука».

Баевікі ва Усходняй Украіне выкарыстоўваюць украінскія мабільныя сеткі і размовы лёгка перахапіць.

Апошнія месяцы СБУ апублікавала на YouTube вялікая колькасць гэтых размоў. На YouTube можна таксама знайсці іншыя аўдыёфайлы з Пятроўскім.

Падазраваны афіцэр выведкі з'яўляецца таксама тым чалавекам, які вядзе дыялог на запісу двух новых тэлефонных размоў, апублікаваных пракуратурай ў панядзелак, 1 красавіка.

З гэтых размоў высвятляецца, што «Бук» пасля авіякатастрофы быў транспартаваны ў Расею групай мужчын пад кіраўніцтвам чалавека з пазыўным «Бібліятэкар».

Нагадаем, самалёт рэйса MH17 кампаніі Malaysia Airlines разбіўся 17 ліпеня 2014 года паблізу вёскі Грабава ў Данецкай вобласці. Усе 298 пасажыраў, у тым ліку 196 галандцаў, загінулі.

Незалежнае журналісцкае расследаванне яшчэ раней паказвала на довады датычнасці да гэтага Расеі.

Як адзначаецца ў даследаванні сайта Bellingcat, ракетная ўстаноўка «Бук», якая была сфатаграфаваная і знятая на відэа 17 ліпеня недалёка ад месца аварыі, раней была часткай вайсковага канвою з Расеі.

Нідэрланды ўзначальваюць расследаванне міжнароднай даследчай групы (JIT), у якую ўваходзяць таксама Аўстралія, Бельгія, Малайзія і Украіна.

Праз напружаныя стасункі з Расеяй гэтае расследаванне праходзіць надзвычай складана.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках