19 красавiка 2024, Пятніца, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Швецыі паставілі «Тутэйшых» з удзелам Стэфана Эрыксана

2

12 красавіка 2015 г. тэатральны гурток беларускай дыяспары ў Стакгольме паставіў урывак з п'есы Янкі Купалы.

Каардынатарам ініцыятывы выступіла Галіна Краснянская - адна з заснавальніц афіцыйнай абшчыны дыяспары. Яе муж падрыхтаваў асноўныя дэкарацыі для пастаноўкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Першапачаткова меркавалася паставіць п'есу цалкам, але пазней наважылі выкарыстаць пяць найбольш цікавых сцэн. Як распавяла Галіна Краснянская, былі абраныя фрагменты, якія паказваюць змены ўплыву Захаду і Усходу на Беларусь, а таксама прыстасаванства асобных беларусаў.

Прэм'еру спектакля праводзілі ў раёне Грандаль на захадзе Стакгольма. Мікіту Зносака сыграў Сяргей Андрасенка, Янку Здольніка - Юры Кажура (старшыня Рады Згуртавання беларусаў Швецыі), Алёнку - Вольга Левіна, даму (мяшчанка) - Ганна Ціханава, маці Мікіты - Галіна Краснянская. Ролю прафесара Спічыні, правобразам якога быў заснавальнік і першы рэктар БДУ Уладзімір Пічэта, выконваў прафесар аднаго з стакгольмскіх універсітэтаў, гісторык Андрэй Катлярчук. На ролю заходняга вучонага запрасілі Стэфана Эрыксана, былога амбасадара Швецыі ў Беларусі, які з'яўляецца актыўным аматарам беларускай літаратуры, культуры, перакладчыкам мастацкіх тэкстаў з беларускай мовы на шведскую, а цяпер працуе ў Міністэрстве замежных спраў Швецыі.

Арганізацыя «Sveriges Belarusier» («Беларусы Швецыі») як афіцыйнае аб'яднанне беларускай дыяспары існуе ўжо 6 гадоў. Арганізацыя не мае выразнага пэўнага палітычнага або рэлігійнага профілю, яна аб'ядноўвае беларусаў розных узростаў і прафесій і палітычных поглядаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках