ААН налічыла ў Беларусі 80 тысяч бежанцаў з Украіны
4- 21.04.2015, 11:28
- 13,479
Колькасць украінцаў, якія папрасілі прытулак або дазвол на пражыванне ў суседніх краінах, дасягнула амаль 801 тыс. чалавек.
Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на даклад Упраўлення каардынацыі гуманітарных пытанняў (УКГП) ААН.
З іх у Беларусі знаходзіцца больш за 81 тыс. чалавек. Толькі за мінулы тыдзень колькасць уцекачоў з Украіны павялічылася на 23,6 тыс. чалавек.
У дакладзе арганізацыі адзначаецца вялікая колькасць праблем, уключаючы затрымку выплаты пенсій і недастатковае фінансаванне на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны. У прыфрантавых гарадах парушана электразабеспячэнне, а дзеці не маюць магчымасці атрымліваць адукацыю.