6 траўня 2024, панядзелак, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генетык аспрэчыў прыярытэт Дарвіна ў распрацоўцы тэорыі эвалюцыі

7
Генетык аспрэчыў прыярытэт Дарвіна ў распрацоўцы тэорыі эвалюцыі

Шатландзец Патрык Мэцью амаль на тры дзесяцігоддзі раней за Чарльза Дарвіна выказаў асноўныя ідэі эвалюцыі.

Пра гэта заявіў Майкл Уіл з факультэта медыцынскай і малекулярнай генетыкі Кінгс-каледжа ў Лондане. Вынікі сваіх даследаванняў аўтар апублікаваў у часопісе Biological Journal of the Linnean Society, а коратка з імі можна пазнацца на сайце навучальнай установы, піша Lenta.ru.

Мэцью (нарадзіўся ў 1790 годзе і памёр ў 1874-м) быў землеўладальнікам і цікавіўся аграноміяй, а таксама палітыкай. У сваім маёнтку ў графстве Пэрт у цэнтральнай Шатландыі ён утрымліваў разлеглыя сады з яблыневымі і грушавымі дрэвамі.

Адрозна ад Дарвіна, Мэцью выкарыстаў дэдуктыўны падыход і лаканічным чынам выклаў сваю тэорыю ў апублікаванай у 1831 годзе кнізе «Будаўнічы карабельны лес і пасадка дрэў», тады як падрабязная кніга Дарвіна «Паходжанне гатункаў» выйшла ў свет толькі ў 1859 годзе.

У сваёй кнізе, акрамя карабельнай справы, шатландзец паведамляе, што дабор забяспечвае не толькі выжыванне найбольш прыстасаваных дрэў, але і прычыняецца да змен іх гатункаў у працэсе змены пакаленняў. Акрамя таго, навуковец меркаваў, што катастрофы могуць прычыняцца да выжывання найбольш прымітыўных арганізмаў, тады як пры адсутнасці канкурэнцыі пасля катастрофы эвалюцыя ідзе больш высокімі тэмпамі. Аднак Мэцью, адрозна ад Дарвіна і Альфрэда Уолеса - яшчэ аднаго стваральніка тэорыі эвалюцыі, быў прыхільнікам ламаркізму: ён меркаваў, што паскарэнне эвалюцыі залежыць ад волі арганізма.

Дарвін публічна ацаніў заслугі Мэцью толькі ў 1860 годзе, тады як яшчэ адзін з першаадкрывальнікаў эвалюцыйнага падыходу, Уолес, зрабіў гэта толькі ў 1879 годзе, назваўшы шатландца адным з самых арыгінальных мысляроў XIX стагоддзя. Як адзначае Уіл, уклад Мэцью дагэтуль не ацэнены сучаснымі генетыкамі, таму брытанец наважыў стварыць адмысловы сайт, які змяшчае інфармацыю пра асобу і навуковую дзейнасць шатландца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках