6 траўня 2024, панядзелак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алім Сялімаў: Часам карціць асабіста пагутарыць з «клавішнымі героямі» з інтэрнэту

23
Алім Сялімаў: Часам карціць асабіста пагутарыць з «клавішнымі героямі» з інтэрнэту

Генеральны дырэктар менскага «Дынама» распавёў аб стаўленні да аўтараў некаторых крытычных каментароў.

Алім Сялімаў адказаў на пытанні часопіса «Дынама», піша «Прессбол».

- Заўзятары хваравіта ўспрымаюць змены ў клубе. Вы гатовыя да негатыўных ацэнак вашай дзейнасці, не заўсёды, магчыма, аб'ектыўных?

- Я з гэтым ужо сутыкаўся: пасля выступу на Алімпійскіх гульнях пачытаў каментары. Спачатку было крыўдна. Людзі ацэньваюць, гледзячы толькі на вяршыню айсбэрга. А потым зразумеў, што няма сэнсу кагосьці ў нечым пераконваць, трэба проста выконваць сваю працу.

Што зробіш, калі такім чынам выплюхваюць эмоцыі? Я здагадваюся, якія тэксты пішуць на інтэрнэт-форумах. Але прынцыпова іх не чытаю. Не таму, што не ўважаю за патрэбнае пачуць чужое меркаванне. Часцяком акурат ананімныя «спецыялісты» не ахвочыя да дыскусіі.

Не разумею, калі пішуць водгукі на некалькі старонак. Я называю такіх каментатараў «клавішнымі героямі». Мне часам карціць проста ўбачыць іх жыўцом і асабіста пагутарыць. Мяркую, гэта не па-мужчынску, калі за вочы пераходзяць на абразы, варушаць адны і тыя ж тэмы, абмываюць косткі. Падазраю, што нават гэтыя выказванні здольныя выклікаць абурэнне. Людзі не гатовыя пачуць, напрыклад, маё меркаванне, ім важней данесці сваё.

Усім, хто задае пытанне «як барацьбіт можа кіраваць футбалістамі?», магу сказаць толькі адно: мэты ў кожным тыпе спорту аднолькавыя - дасягаць максімальна высокіх вынікаў. Да гэтага і будзем імкнуцца.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках