28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна прапанавала ЕЗ разам расследаваць дзейнасць «Газпраму»

1
Украіна прапанавала ЕЗ разам расследаваць дзейнасць «Газпраму»
ФОТА: GETTY IMAGE

«Газпрам» дзейнічае на дыскрымінацыйных умовах і чыніць шкоду ўкраінскай эканоміцы.

Прэм'ер-міністр Арсеній Яцэнюк просіць Антыманапольны камітэт Украіны пачаць расследаванне супраць расейскага газавага манапаліста - кампаніі «Газпрам», дзеянні якой, на думку кіраўніка ўрада, чыняць шкоду ўкраінскай эканоміцы, піша УНІАН.

«Урад Украіны звяртаецца ў Антыманапольны камітэт з просьбай пачаць антыманапольнае расследаванне супраць расейскай кампаніі «Газпрам», якая дзейнічае на дыскрымінацыйных, фактычна на не канкурэнтных умовах і чыніць шкоду ўкраінскай эканоміцы», - цытуе прэс-служба Кабінета міністраў словы прэм'ер-міністра Украіны Арсенія Яцэнюка.

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Кабінета міністраў, кіраўнік урада «толькі што скончыў разгляд матэрыялаў гэтага пытання, пададзеных Міністэрствам юстыцыі Украіны, Міністэрствам энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны і антыманапольным камітэтам Украіны».

«Мы таксама звернемся да нашых партнёраў з Еўрапейскага Звязу, каб супольна правесці гэтае расследаванне і высветліць факт манапалізму расейскай кампаніі «Газпрам» не толькі ў Еўрапейскім Звязе, але і ва Украіне», - падкрэсліў Яцэнюк.

Як раней паведамляў УНІАН, найбуйнейшы ва Украіне дзяржаўны энэргахолдынг «Нафтагаз Украіны» разлічвае на зняцце абмежаванняў на гандаль газам з краінамі Еўразвязу і адкрыццё віртуальных рэверсных маршрутаў транспартавання газу пасля заканчэння расследавання Еўракамісіі аб манапалізме «Газпраму». У кампаніі нагадалі, што праз дзеянні «Газпраму» Украіна не мае магчымасці гандляваць газам на сваёй заходняй мяжы і не можа паўнавартасна выкарыстоўваць славацкі маршрут для імпарту газу, бо расейскі газавы манапаліст выкупіў усе магутнасці гэтага газаправода.

Паводле інфармацыі кіраўніка Нацыянальнай акцыянернай кампаніі «Нафтагаз Украіны» Андрэя Кобалева, «блакуючы віртуальныя плыні газу са Славакіі, «Газпрам» пазбавіў еўрапейскіх пастаўшчыкоў іх патэнцыйнай значнай дзелі ўкраінскага рынку за апошнія гады».

22 красавіка Еўрапейская камісія выставіла афіцыйныя абвінавачванні расейскаму «Газпраму» што да дамінантнай пазіцыі на рынку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, што парушае антыманапольнае заканадаўства ЕЗ.

Камісія праводзіць праверку «Газпраму» з верасня 2011 года, а фармальная працэдура была пачатая ў чэрвені 2012 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках