3 траўня 2024, Пятніца, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвальвацыя беларускага рубля паскорылася ўтрая

13

Пасля доўгіх выходных валютна-фондавай біржы сустрэла беларусаў непрыемным сюрпрызам.

Курс даляра падскочыў адразу на два адсоткі. Што гэта - рынкавыя ваганні або дэвальвацыйная тэндэнцыя? І як сябе будзе весці беларускі рубель далей? Разбіраўся Станіслаў Івашкевіч на «Белсаце».

На першы погляд, гэта звычайныя скокі то ўверх, то ўніз, выкліканыя рынкавым утварэннем курсу беларускага рубля, які Нацбанк абвясціў пасля 9 студзеня. Але калі прасачыць курс беларускага рубля ў дачыненні да трох валют, то міф пра рынкавае курсаўтварэнні рассейваецца. У дачыненні да валютнага кошыка беларускі рубель, паводле падлікаў самога Нацбанка, кожны месяц дэвальвуецца ў сярэднім на 3%.

«Мы дэвальвуем. Толькі трэба выбіраць альбо гэта будзе рэзкая дэвальвацыя, калі ўсе будуць у паніцы бегаць, альбо дэвальвацыя будзе мяккай, 2-3% у месяц», - кажа эканаміст Леанід Заіка.

З 9 студзеня пасля скасавання валютнай камісіі беларускі рубель абясцэніўся ў дачыненні да даляра на чарговыя 5,5%, да расейскага рубля «зайчык» аслабеў амаль на чвэрць і толькі ў дачыненні да еўра вырас на 3,5%. Агулам у дачыненні да валютнага кошыку беларуская валюта патаннела за тры месяцы больш чым на 9 адсоткаў. Такім чынам, плаўная дэвальвацыя праходзіць і сёлета, як і летась з адной толькі розніцай, што прывязка цяпер не толькі да даляра, але яшчэ і да еўра і расейскага рубля, што дае Нацбанку большую прастору для манеўраў. Але пры новай сістэме абясцэньванне беларускіх грошай не толькі не замарудзілася, але і паскорылася ўтрая.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках