19 красавiка 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцанюк: Акцыі пад Радай - спроба дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне

3
Арсеній Яцанюк: Акцыі пад Радай - спроба дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне
ФОТА: GETTY IMAGES

Акцыі пратэсту шахцёраў - гэта спроба дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне.

Пра гэта прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк сказаў падчас працоўнай паездкі па Кіеўскай вобласці, паведамляе УНІАН.

"Адной з прычын акцый пратэсту шахцёраў з'яўляецца спроба дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне. Вядома, хтосьці спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю, - сказаў кіраўнік урада Украіны. - Аднак гэтыя спробы асуджаныя на паразу, калі мы будзем эфэктыўна працаваць".

Такой эфектыўнай працай Яцанюк назваў пільнае правядзенне рэформы вугальнай галіны.

"Я ацэньваю сітуацыю ў вугальнай галіне як крытычную. Без праграмы рэформаў выправіць сітуацыю будзе немагчыма... А шахцёры будуць стаяць вечна", - сказаў Яцанюк.

23 красавіка каля Вярхоўнай Рады Украіны праходзіў мітынг шахцёраў, якія патрабавалі ад улад выплаціць запазычанасці за заробкі, а таксама адправіць у адстаўку міністра энэргетыкі Уладзіміра Дзямчышына.

22 красавіка блізу 500 шахцёраў пікетавалі будынак урада ў цэнтры Кіева, патрабуючы развіцця вугальнай прамысловасці, захавання шахтаў, выплаты заробкаў ды іншых сацыяльных выплат.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках