Патрыярх Кірыл прыедзе 22 чэрвеня ў Берасцейскую цытадэль
24- 25.04.2015, 19:58
- 45,138
Кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы сустрэне дзень і гадзіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Берасцейскай цытадэлі.
Пра гэта паведаміў РІА "Новости" прэс-сакратар кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы дыякан Аляксандр Волкаў.
"Вельмі важным складнікам святкавання 70-годдзя Перамогі стане наведванне Найсвяцейшым патрыярхам Берасцейскай цытадэлі, дзе ў дзень і гадзіну пачатку вайны - 22 чэрвеня а 4 гадзіне раніцы - патрыярх Кірыл возьме ўдзел у жалобных імпрэзах, прысвечаных гэтай даце", - сказаў Волкаў.
Сярод іншага, патрыярх правядзе паніхіду ў Берасцейскай цытадэлі.
"Будзе прамоўленая малітва аб усіх загінулых героях Вялікай Айчыннай вайны", - удакладніў прэс-сакратар кіраўніка РПЦ.