29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам паказалі самыя старажытныя дрэвы места

5

Гарадскія актывісты прайшлі 12 кіламэтраў, паказаўшы самыя старажытныя і прыгожыя дрэвы Менска.

У экскурсіі «Стогадовыя дрэвы горада» мог узяць удзел кожны ахвочы. Гурма людзей, якія пачціва ставяцца да прыроды, прайшлася па вуліцах, паглядзела на вячыстыя дрэвы, паслухала гісторыю іх лёсаў. А некаторыя паводле даўняй традыцыі паспрабавалі ўвабраць энэргію зямлі і дрэў з дапамогай простага метаду - абдымання, паведамляе onliner.by.

Большасць менчукоў нават не падазраюць, колькі гадоў тым ці іншым дрэвам у Менску - а між тым ёсць асобнікі, якія перажылі другую і першую сусветныя вайны і нават вайну з Напалеонам. Выправіць гэтую хібу падахвоціўся прадстаўнік кампаніі «Гарадскі ляснічы» Ігар Корзун.

На экскурсію сабралася чалавек 30. Неабыякавых да навакольнага асяроддзя не палохаў ні распачаты раптам дождж, ні будучы шлях агульнай працягласцю 12 км.

Спазнаваўчая праходка стартавала ў скверы насупраць стадыёна «Дынама». Тут жыве адзін з самых легендарных дубоў Менска: у 1940-х гадах каля яго знайшлі цела забітага драматурга, арганізатара габрэйскага антыфашыстоўскага руху Саламона Міхоэлса.

Менчукі прайшліся і па іншых знакавых з пункту гледжання гарадскіх актывістаў месцах: па парку Горкага, дзе растуць дрэвы векам больш за 200 гадоў, па Менескавай гары са 130-гадовым клёнам, па Аляксандраўскім скверы, дзе стаіць самае прыгожае дрэва ў Менску.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках