28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лібія закрыла найбуйнейшае нафтавае радовішча

Лібія закрыла найбуйнейшае нафтавае радовішча

Лібія прыпыніла здабычу на найбуйнейшым у краіне нафтавым радовішчы El Feel (Elephant).

Прычына пастановы не паведамляецца, перадае Reuters са спасылкай на аднаго з інжынераў.

Радовішча, прадукцыйнасць якога ацэньваецца на 100 тысяч барэляў за дзень, належыць супольнаму прадпрыемству, заснаванаму Нацыянальнай нафтавай карпарацыяй Лібіі (NOC) ды італійскай Eni, піша Lenta.ru.

Лібіі ўжо давялося закрыць радовішча ў канцы мінулага года, калі зінтанская групоўка, пратэстуючы супраць самаабвешчанага ўрада ў Трыпалі, закрыла трубаправод і тым самым заблакавала El Feel і суседняе радовішча El Sharara.

Аднавіць здабычу на радовішчы El Feel выпала ў 2015 годзе, калі былі перанакіраваныя нафтавыя плыні. El Sharara пакуль застаецца спыненае.

Радовішча Elephant знаходзіцца за 800 кіламэтраў на поўдзень ад Трыпалі. Камерцыйная распрацоўка дзялянкі пачалася ў 2004 годзе. Да пачатку грамадзянскай вайны ў краіне штодня на радовішчы здабывалі 130 тысяч барэляў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках