16 красавiка 2024, aўторак, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абхазія абвінаваціла Лукашэнку і Маргвелашвілі ў тэрытарыяльных прэтэнзіях

9
Абхазія абвінаваціла Лукашэнку і Маргвелашвілі ў тэрытарыяльных прэтэнзіях
ФОТА: ТАСС

У МЗС непрызнанай Абхазіі адрэагавалі на сустрэчу прэзідэнта Грузіі з беларускім дыктатарам.

Абурэння ў Сухумі выклікала заява аб недатыкальнасці дзяржаўных меж, падпісаная ў Тбілісі. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС непрызнанай «рэспублікі».

«У выніку праведзеных 24 красавіка 2015 года ў Тбілісі перамоў паміж прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі імі было падпісаная супольнае заява, у якой, як паведамляе грузінская прэса, выказваецца прыхільнасць павазе суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і недатыкальнасці дзяржаўных меж.

Без усякага сумневу, гэтая заява мае на ўвазе прэтэнзіі Грузіі на тэрыторыю Абхазіі і Паўднёвай Асеціі як частку сваёй дзяржавы. У сувязі з гэтым даводзіцца яшчэ раз нагадаць нашым усходнім суседзям пра тое, што так званая «тэрытарыяльная цэласнасць» Грузіі ў тым фармаце, у якім яе бачаць у Тбілісі, з 1993 года проста не існуе», - гаворыцца ў заяве МЗС Абхазіі.

Абхазія абвясціла сваю незалежнасць ад Грузіі ў 1992 годзе. У 2008 годзе пасля расейска-грузінскай вайны яна была прызнаная Масквой. Практычна ўсе краіны свету ўважаюць Абхазію за тэрыторыю Грузіі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках