23 красавiка 2024, aўторак, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія эколагі падтрымалі патрабаванні «Чарнобыльскага шляху-2015»

Расейскія эколагі падтрымалі патрабаванні «Чарнобыльскага шляху-2015»

Расейская экалагічная арганізацыя «Экаабарона» падтрымала патрабаванні ўдзельнікаў «Чарнобыльскага шляху-2015» у Менску.

Расейскія эколагі адзначаюць, што паводле паказчыку эканамічнай шкоды Чарнобыльскую радыяцыйную катастрофу можна параўнаць з аварыяй на японскай АЭС Фукусіма Даічы, аднак паводле аб'ёму радыеактыўнага забруджвання ёй няма роўных, піша «Беларуская праўда».

Яны нагадваюць, што агульная плошча забруджаных Чарнобылем тэрыторый склала звыш 200 000 кв км, а агульная колькасць ліквідатараў гэтай аварыі перасягнула 600 000 чалавек. Агульная плошча забруджанай чарнобыльскімі радыенуклідамі тэрыторыі ў Расеі складае 55 000 кв км, а ў Беларусі трагедыя закранула кожную сям'ю. «Аднак, улады краіны пачалі вяртанне забруджаных тэрыторый у гаспадарчае выкарыстанне, што вядзе да радыяцыйнага забруджвання сельскагаспадарчай прадукцыі, і пастанавілі разам з «Расатамам» пабудаваць першую ў Беларусі АЭС», - гаворыцца ў тэксце заявы.

«Экаабарона» адзначае, што расейскі ўрад праводзіць агрэсіўную ядзерную экспансію, якая палягае ў распаўсюдзе небяспечных атамных рэактараў ва ўсім свеце, і выказвае сваю ўстурбаванасць пагрозамі выкарыстання ядзернай зброі з боку Расеі. «Мы нібы вяртаемся на паўстагоддзя таму, калі дзеці баяліся не прачнуцца праз тое, што пачнецца ядзерная вайна. Але ёсць і адрозненне - паўстагоддзя таму ядзернай зброяй палохалі па абодва бакі ад акіяна, цяпер жа істэрыя нагнятаецца толькі ўнутры Расеі», - падкрэсліваюць аўтары заявы.

Расейскія эколагі мяркуюць, што ва ўмовах эканамічнага крызісу трэба накіроўваць дзяржаўныя сродкі не на ўзбраенне альбо на будаўніцтва новых АЭС у іншых краінах, а на адукацыю, ахову здароўя і развязанне экалагічных праблем, бо ад гэтага залежыць якасць жыцця будучых пакаленняў.

«Мы выступаем за Расею, у якой няма месца небяспечнай атамнай энэргетыкі, якая не экспартуе рызыкі ў іншыя краіны, займаецца развязаннем унутраных праблем без шкоды для суседзяў і трымае курс на ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з астатнімі краінамі. Палітыка сусветнай экспансіі атамнай энэргетыкі за кошт расейскіх падаткаплатнікаў і рыторыка халоднай вайны не зробяць краіну ні больш шчаслівай, ні больш багатай, ні больш бяспечнай», - заяўляюць расейскія эколагі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках