19 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніколь Кідман вернецца на брытанскую сцэну пасля 17-гадовага перапынку

1
Ніколь Кідман вернецца на брытанскую сцэну пасля 17-гадовага перапынку

Аўстралійская ды амерыканская акторка Ніколь Кідман вернецца на брытанскую тэатральную сцэну пасля 17-гадовага перапынку.

Пра гэта яна паведаміла 24 красавіка, піша Reuters.

Кідман будзе іграць у спектаклі «Фотаздымак 51» паводле п'есы амерыканскага драматурга Ганны Зайглер. Яна выканае ролю брытанскага навукоўца-біяхіміка Разалінды Франклін (1920-1958), якая зрабіла вялікі унёсак у адкрыццё структуры ДНК, паведамляе Lenta.ru.

«Мне цікава сыграць у гэтай п'есе, таму што яна была напісаная жанчынай і прысвечаная жанчыне, пра якую многія жанчыны нічога не ведаюць», - распавяла акторка. Кідман таксама паведаміла, што прысвячае гэтую ролю свайму бацьку Энтані, які памёр у верасні мінулага года. Ён быў біяхімікам і, са слоў Кідман, вельмі ўзрадаваўся, калі даведаўся, што яна збіраецца сыграць навукоўца.

Пастаноўка будзе ісці з 14 верасня па 21 лістапада на сцэне тэатра імя Ноэла Кауарда. Рэжысёр спектакля - Майкл Грандаж.

Кідман дэбютавала ў англійскім тэатры ў 1998 годзе ў сучаснай інтэрпрэтацыі п'есы аўстрыйскага пісьменніка пачатку XX стагоддзя Артура Шныцлера «Карагод» (Reigen) у тэатры «Донмар Вэрхаус» (Donmar Warehouse). Яна сыграла ў адной пастаноўцы пяць розных жаночых роляў. Спектакль называўся «Блакітны пакой». Ангельскія тэатральныя крытыкі высока ацанілі ігру Кідман. За «Пакой» акторка была намінаваная на галоўную брытанскую тэатральную прэмію «Аліўе».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках