20 красавiка 2024, Субота, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антоніё Бандэрас кіўнуў на вяртанне Шрэка

Антоніё Бандэрас кіўнуў на вяртанне Шрэка

Зарабіўшы ў пракаце амаль 3 мільярды даляраў, "Шрэк" у свой час стаў адной з самых паспяховых кінафраншыз.

Відавочна, што прыгоды Шрэка яшчэ не скончаныя - Антоніё Бандэрас кіўнуў, што герой, агучаны Майкам Маерсам, вернецца ў сіквэле фільма "Кот у ботах" - "Кот у ботах 2: Дзевяць жыццяў і сорак разбойнікаў", піша segodnya.ua.

Абмяркоўваючы з выданнем Empire будучы сіквэл, Антоніё Бандэрас, які агучвае Ката ў ботах, падзяліўся цікавай інфармацыяй ад DreamWorks Animation - і расказаў, што ходзяць чуткі аб "уз'яднанні" Ката ў ботах і Шрэка ў наступным мультфільме.

Апошнім часам DreamWorks Animation не можа пахваліцца фінансавымі поспехамі: у апошнім квартале 2014 студыя страціла 247 млн даляраў. У першую чаргу ў няўдачах вінаватыя нізкія зборы "Пінгвінаў Мадагаскара" і вымушаныя пераносы дат выхаду новых праектаў (да іх належыць і сіквэл "Ката ў ботах", выхад якога адкладзены на снежань 2018 года). У якасці "антыкрызіснай" меры DreamWorks Animation збіраецца вярнуцца да сваіх самых паспяховых франшыз - і, улічваючы гэта, паўнавартаснае вяртанне Шрэка выглядае больш чым магчымым.

Мультфільм "Шрэк Назаўжды", які выйшаў у 2010 годзе, рэкламаваўся як "апошняя частка" франшызы, таму "адрадзіць" гісторыю DreamWorks Animation будзе не так лёгка. Але, з іншага боку, у 2010 годзе кіраўніцтва DreamWorks Animation наўрад ці магло прадбачыць, з якой хуткасцю будуць пагаршацца фінансавыя паказчыкі студыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках