23 красавiка 2024, aўторак, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы удзельнік «Чарнобыльскага шляху»: Праверылі, ці ўкраінец я ці не, і адпусцілі

5
Затрыманы удзельнік «Чарнобыльскага шляху»: Праверылі, ці ўкраінец я ці не, і адпусцілі
Фотa: RFE/RL

Удзельніка «Чарнобыльскага шляху» Віктара Шапуцьку вызвалілі з Савецкага РУУС Менска.

Яго затрымалі напрыканцы акцыі.

Пасля вызвалення Віктар распавёў «Радыё Свабода», што прабыў у аддзяленні нядоўга.

«Праверылі дакументы, усе асабістыя рэчы, узялі адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі і адпусцілі. І папярэдзілі пра тое-сёе. Я мяркую, што правяралі, ці я ўкраінец ці не. Баяцца, што сюды з'едуцца «бандэраўцы».

Падчас акцыі ў мяне быў на плячах украінскі сцяг, я таксама нёс плакат «Дзе Расейская імперыя - там Чарнобыль, там Данбас». Плакат мы аддалі, сцяг застаўся ў жонкі, а мяне проста вырвалі, пасадзілі ў мікрааўтобус і адвезлі ў пастарунак. Пальчыкам памахалі і вывелі. У іх кампутар не працаваў, таму даўжэй ўсё цягнулася», - распавёў Віктар Шапуцька.

Са слоў праваабаронцаў, яшчэ адзін затрыманы падчас акцыі - Віталь Каліноўскі. Ягоны лёс высвятляецца.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках