19 красавiка 2024, Пятніца, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і хаўруснікі нанеслі авіяўдары па ісламістах у Іраку

ЗША і хаўруснікі нанеслі авіяўдары па ісламістах у Іраку

Сілы кааліцыі на чале з ЗША нанеслі 24-25 красавіка агулам 23 авіяўдары па пазіцыях ваеўнікоў «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі ды Іраку.

Паводле заявы кааліцыі, зробленай у нядзелю, авіяўдары былі нанесеныя па аб'ектах ісламістаў паблізу сірыйскага горада Кабані, таксама былі знішчаныя цэлі паблізу горада Аль-Хасака, перадае BBC.

У Іраку пасля авіяўдараў паблізу Фалуджы знішчаныя тактычныя падраздзяленні ваеўнікоў, а таксама чатыры аўтамабілі. Авіяўдары былі нанесеныя таксама па пазіцыях падраздзяленняў ІД паблізу населеных пунктаў Байджы, Рамадзі, Сінджар, Кіркук і Масул.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках