Балгарыя прыцягнула войска да стрымлівання плыні мігрантаў
1- 27.04.2015, 14:50
- 22,868
Улады Балгарыі ўпершыню адправілі войскі на мяжу з Турцыяй, каб стрымаць плынь нелегальных мігрантаў, якія пераважна прыбываюць з Ірака ды Сірыі.
Балгарскае кіраўніцтва раней абвінавачвала турэцкія ўлады ў тым, што яны накіроўваюць частку бежанцаў, што прыбываюць у Турцыю з Сірыі да балгарскай мяжы, паведамляе BBC.
Праваабаронцы крытыкуюць Балгарыю за тое, што уцекачам адмаўляюць ва ўездзе і ў магчымасці папрасіць прытулку ў краіне.
На мінулым тыдні Еўразвяз узгадніў пакет новых захадаў для стрымлівання плыні мігрантаў праз мора, аднак некаторыя краіны ЕЗ скардзіліся, што да іх меркавання не прыслухаліся.