28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія выдасць Украіне $1,8 млрд дапамогі

2
Японія выдасць Украіне $1,8 млрд дапамогі
ФОТА: AP

Віцэ-міністр замежных спраў Японіі Кентара Санавура паведаміў аб планах свайго ўрада дапамагчы Украіне.

Токіё дае Кіеву $1,8 мільярда дапамогі. Пра гэта паведаміў віцэ-міністр замежных спраў Японіі Кентара Санавура, піша на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" дэпутатка ад Блока Пятра Парашэнкі Святлана Залішчук.

"Японія дае Украіне $1,8 млрд дапамогі. Нам гэта пацвердзіў віцэ-міністр замежных спраў Японіі Кентара Санавура напярэдадні свайго візіту ў Кіеў. І адразу ж (Санавура - рэд) спытаўся аб карупцыі - ці здолее ўрад кантраляваць выдаткаванне міжнароднай дапамогі. Мы распавялі пра новае антыкарупцыйнае заканадаўства, пра кагадзе створанае антыкарупцыйнае бюро, пра бітву з алігархамі", - напісала дэпутатка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках