29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паплечнікі Нямцова прэзентуюць даклад аб Украіне 12 траўня

1
Паплечнікі Нямцова прэзентуюць даклад аб Украіне 12 траўня
Ілля Яшын

У РПР-ПАРНАС паведамілі аб сканчэнні падрыхтоўкі дакладу, прысвечанага падзеям ва Украіне, над якім працаваў Барыс Нямцоў.

Пра гэта заявіў чалец палітбюро партыі Ілля Яшын, паведамляе BBC.

"Мы скончылі працу над дакладам. Падчас травеньскіх святаў выпусцім першы тыраж", - сказаў Яшын, удакладніўшы, што даклад будзе прадстаўлены ў Маскве 12 траўня.

Раней Яшын распавёў, што даклад будзе распаўсюджвацца сярод грамадзян Расеі.

"Мы не збіраемся пераконваць у прысутнасці расейскіх войскаў [на тэрыторыі Украіны] заходнюю аўдыторыю, украінцаў - для іх там няма сакрэтаў. А для расейскіх грамадзян тая інфармацыя, якая будзе ўтрымлівацца ў дакладзе, шмат у чым стане адкрыццём", - заявіў Яшын.

Крэмль адмаўляе ўдзел расейскіх войскаў ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі Украіны.

Барыс Нямцоў быў забіты ў Маскве ў ноч на 28 лютага. У аўторак, на 40-ы дзень пасля смерці палітыка, у Маскве і іншых гарадах Расеі прайшлі акцыі памяці з удзелам паплечнікаў і прыхільнікаў Нямцова.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках