Рух на праспекце Машэрава абмяжуюць
- 27.04.2015, 19:00
- 11,325
Рух транспарту ля стэлы «Мінск - горад-герой» 27 красавіка з 23.00 будзе абмежаваны ў сувязі з рэпетыцыяй парада.
Як паведамляе ДУ «Сталічны транспарт і сувязь», праз правядзенне трэнінгу парада і абмежавання руху транспартных сродкаў на праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў у перыяд з 23.00 27 красавік да 05.30 28 красавіка будуць унесены змены ў аўтобусныя маршруты, паведамяле «Інтэрфакс».
Так, аўтобусы №№29, 44 і 136 будуць рухацца праспектам Машэрава, вуліцай Максіма Багдановіча, праспектам Пераможцаў у абодвух кірунках з выкананнем прыпыначных пунктаў «Станцыя метро «Няміга» і «Палац спорту»на змененым адцінку.