18 красавiка 2024, Чацвер, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочы «Гомсельмаша»: За месяц недаатрымліваем да паўтара мільёна

19
Рабочы «Гомсельмаша»: За месяц недаатрымліваем да паўтара мільёна

Найбуйнейшае прадпрыемства Гомеля больш за год працуе ў скарочаным рэжыме.

Рабочых рэгулярна адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі. У красавіку камбайнабудаўнікі дадаткова адпачывалі 3, 10, 17 і 25 красавіка. Часам прадпрыемства працуе тры дні на тыдзень, паведамляе «Радыё Свабода».

«Цяжкая трохі сітуацыя, таму людзей за свой кошт у адпачынак выпраўляюць», - кажа малады рабочы.

Токар прадпрыемства, які назваўся Леанідам, дадае, што праз вымушаныя адпачынкі падае заробак.

«Калі ходзім у адпачынак на дзве траціны тарыфу, то заробак, вядома, падае. Бывае, за месяц паўтара мільёна недаатрымліваем, бывае - мільён. Гэта па сямейным бюджэце значны ўдар.

Няма металу, камплектуючых. Вялікія запазычанасці за электраэнэргію і газ. Перадаплаты няма, таму ніхто не дае проста так. У краме таксама проста так не даюць. Заплаці грошы - і атрымаеш», - распавёў ён.

Праблемы на «Гомсельмашы» пачаліся, калі ён страціў дзяржаўныя прэферэнцыі на выпуск сельскагаспадарчай тэхнікі. Летась сітуацыя яшчэ пагоршылася, бо Расея, на якую ў асноўным арыентаваліся камбайнабудаўнікі, трапіла ў фінансавы крызіс і перастала купляць у ранейшых аб'ёмах гомельскія камбайны.

Не разлічваліся належным чынам за тэхніку і свае беларускія спажыўцы. Кампенсаваць частку запазычанасці павінен сёлета ўрад.

З пачатку года з «Гомсельмаша» звольнілі больш за сто чалавек. Для прадпрыемства, на якім працуюць 9500 супрацоўнікаў, сітуацыя не крытычная. Іншая справа, што звальненні маюць устойлівы характар. Працоўных не тое каб адразу выкідваюць на вуліцу - проста з часткай з іх не прадаўжаюць кантрактаў.

Не так даўно сельмашаўцы пэўныя надзеі звязвалі з пашырэннем паставак сваёй тэхнікі ва Украіну праз сумеснае прадпрыемства ў Харкаве. Аднак месяц таму Харкаўскі трактарны завод адмовіўся вырабляць збожжавыя камбайны сумесна з «Гомсельмашам» і пераарыентаваўся на фінскую кампаніяй Sampo Rosenlew, каб будаваць больш сучасныя машыны і прадаваць іх не толькі ў сябе, але і ў іншыя краіны.

Такая сітуацыя не толькі на гэтым прадпрыемстве. Так, на прэзідыуме Беларускага прафзвязу работнікаў прамысловасці было агучана, што на прамысловых прадпрыемствах колькасць працаўнікоў паменшылася больш чым на 10 000 чалавек. Больш за ўсё супрацоўнікаў страцілі такія прамысловыя гіганты, як ЗАТ «Атлант», ААТ «МАЗ», ААТ «Менскі маторны завод» і ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік». Усяго прайшлі праверкі ў 173 арганізацыях і было выяўлена 1184 парушэнні заканадаўства аб працы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках