29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША заявіў аб рэкорднай канцэнтрацыі сістэм СПА Расеі ў Данбасе

2
Дзярждэп ЗША заявіў аб рэкорднай канцэнтрацыі сістэм СПА Расеі ў Данбасе

Дзяржаўны дэпартамент ЗША зафіксаваў максімальную канцэнтрацыю расейскіх сістэм СПА на Данбасе са жніўня 2014 года.

Пра гэта заявіў прадстаўнік дэпартамента Джэф Ратка, паведамляе Bloomberg. Ён распавёў, што адным з галоўных довадаў удзелу Расеі ў канфлікце з'яўляецца наяўнасць у баевікоў беспілотнікаў, паведамляе «Корреспондент».

У Дзярждэпе таксама ўпэўненыя, што расейскія вайскоўцы навучаюць тэрарыстаў.

Ратка дадаў, што Расея зноў нарошчвае войскі ля мяжы з Украінай, і выказаў занепакоенасць сітуацыяй вакол пасёлка Шыракіно, дзе рэгулярна адбываюцца сутыкненні.

Раней, афіцыйная прадстаўніца Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мэры Харф заявіла ў Вашынгтоне аб тым, што Расея парушае Менскія пагадненні, пастаўляючы на ўсход Украіны сродкі СПА.

Між іншым, Харф заявіла, што колькасць установак СПА ў Данбасе дасягнула рэкорднага паказчыка з кастрычніка мінулага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках