28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індывідуальным забудоўшчыкам пагражае канфіскацыя зямлі

9
Індывідуальным забудоўшчыкам пагражае канфіскацыя зямлі

У Беларусі плануецца ўзмацніць кантроль за эфектыўнасцю выкарыстання зямельнага фонду краіны.

Перад землеўпарадкавальнымі службамі пастаўленыя новыя задачы, якія значна актывізуюць працу ў шэрагу ключавых напрамкаў, піша «Ежедневник».

Апошнім часам тэма навядзення парадку на зямлі стала ледзь не самай папулярнай сярод кантралюючых структур. Пра тыя ці іншых недагляды на зямлі перыядычна дакладваюць і пракуратура, і Камітэт дзяржаўнага кантролю. Пры гэтым толькі ва Указ прэзідэнта ад 27 снежня 2007 г. №667 «Аб адабранні і выдаванні зямельных участкаў» розныя змены і дапаўненні ўносіліся больш за 20 разоў. Але колькі б кантралёры не выяўлялі парушэнняў зямельнага заканадаўства, колькі б не карэктавалася заканадаўчая база, парадку больш не становіцца. У сувязі з гэтым перад землеўпарадкавальнай службай пастаўленыя новыя задачы. Гаворка ідзе не толькі аб актывізацыі работы ў кантролі за эфектыўнасцю выкарыстання зямель, але таксама аб новых падыходах у працы.

Плануецца, што ў 2015 годзе будзе праведзеная вялікая праца ў дачыненні да зямель, якія не выкарыстоўваюцца ці неэфектыўна выкарыстоўваюцца, для ўключэння іх у гаспадарчы абарот. Гэта тычыцца не толькі сельгас угоддзяў, але таксама зямель садаводчых таварыстваў і населеных пунктаў.

Мяркуецца, што бясплатна ўчасткі ў садаводчых таварыствах падавацца больш увогуле не будуць. Іх выставяць на аўкцыёны, каб павысіць эфектыўнасць выкарыстання. Адначасова з гэтым, будзе праведзеная значная работа ў выяўленні тых участкаў, якія вылучаліся раней для вядзення падсобнай гаспадаркі, але не выкарыстоўваюцца па прызначэнні. Іх будуць адбіраць і зноў жа выстаўляць на аўкцыён.

Нямала непрыемных сюрпрызаў чакае і ўладальнікаў тых участкаў, якія купленыя на аўкцыёнах для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома. Справа ў тым, што цяпер вялізная колькасць аб'ектаў нерухомасці знаходзіцца ў закансерваваным стане, маючы толькі падмурак, альбо падмурак і частку сцяны. Паводле заканадаўства, кансервацыя дзейнічае ўсяго тры гады, і ўжо да 1 сакавіка 2015, на ўсіх участках, якія былі атрыманыя або набытыя на аўкцыёне пад забудову да 1 сакавіка 2012 года, павінны быць узведзеныя мінімум падмурак, сцены і дах з вокнамі. Калі гэтага няма, выканкамы будуць ацэньваць такое незавершанае будаўніцтва, адбіраць яго і зноў жа выстаўляць на аўкцыён. Прычым, калі па садаводчым таварыствам яшчэ толькі плануецца ўнесці змены ў заканадаўства, то па ўчастках пад індывідуальнае будаўніцтва, ужо пачалася правапрымяняльная практыка. Некаторыя ўчасткі з незакончанымі забудовамі канфіскоўваюцца выканкамамі, прычым ацэньваюцца такія ўчасткі значна ніжэй за рынкавыя кошты і нават ніжэй за тыя сродкі, што былі выдаткаваныя на будаўніцтва.

У адным з сельвыканкамаў Менскага раёна заявілі, што пакуль гэтая практыка ўключае ў сябе толькі адзінкавыя выпадкі, але да канца года яна павінна значна пашырыцца. Бо выканкамы добра ведаюць, якія будынкі закансерваваны ў іх па 5- 10 гадоў. Ёсць нават даўгабуды па 15-20 гадоў, якія ўладальнікі трымаюць у разліку на тое, што нерухомасць у доўгатэрміновай перспектыве так ці інакш будзе даражэць. Са слоў адказных асоб, ва ўладальнікаў такіх незакончаных забудоваў ёсць яшчэ пара месяцаў, каб паставіць будынак пад дах, а потым за іх возьмуцца сур'ёзна. Цяпер, вядома, можна прадаць ўчастак з будоўляй, але новы ўладальнік павінен разумець, што ён таксама павінен будзе паставіць дом пад дах цягам месяца-двух. Яшчэ столькі ж можна адвесці на разварушванне землеўпарадкавальных службаў і сельвыканкамаў, але відавочна, што ўжо восенню ў Беларусі можа пачацца масавае адабранне зямель з незакончанымі забудовамі. Адначасова з гэтым, плануецца выкінуць на аўкцыёны дадатковыя аб'ёмы зямель пад індывідуальную забудову, каб даць магчымасць пабудаваць сабе дом любому ахвотнаму і актывізаваць будаўнічы рынак.

Экспэрты чакаюць, што новы падыход у справе кантролю за эфектыўнасцю выкарыстання зямель, павінен прывесці да зніжэння коштаў на зямельныя ўчасткі. Дарэчы, за апошні час некаторыя ўчасткі з незакончанымі забудовамі на другасным рынку патаннелі адразу на 30-40%. І гэта толькі пачатак, бо праз некалькі месяцаў попыт на іх можа зусім ўпасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках