19 красавiка 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Першамай» у Берасці - пад забаронай

4

Берасцейцам забаранілі пратэставаць супраць рабскага дэкрэта №3.

Мясцовыя актывісты сацыял-дэмакратычнай партыі планавалі 1 траўня правесці акцыю ў абарону сацыяльна-эканамічных правоў пад лозунгам «Дзяржава не выконвае абавязкі перад уласным народам», піша сайт ПЦ «Вясна».

Заяўка на дэманстрацыю была пададзеная ў адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі РБ, Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь», Міжнароднага пакта «Аб грамадзянскіх і палітычных правах».

«На дэманстрацыі мы мелі намер выказаць пратэст у сувязі з прыняццем Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і патрабаваць яго скасавання», - распавёў старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі.

Фармальнай падставай для адмовы ў правядзенні дэманстрацыі стала тое, што ўдзельнікі масавага мерапрыемства мелі намер праходзіць на адлегласці менш за 50 метраў ад устаноў адукацыі, аховы здароўя і органаў улады.

«У цэнтры горада практычна няма такіх месцаў, дзе можна правесці дэманстрацыю з улікам названай адлегласці, але чамусьці гэта не перашкаджае ездзіць такім маршрутам расейскім байкерам, хоць іх дзеянні таксама падпадаюць пад фармулёўку «масавае мерапрыемства», - заўважае Ігар Маслоўскі.

У 2014 годзе гарвыканкам забараніў дэмакратычным актывістам правядзенне першамайскай дэманстрацыі. Падставай для адмовы стала «дазвол правядзення масавага мерапрыемства 1 траўня Берасцейскаму абласному аб'яднанню прафсаюзаў аналагічным маршрутам».

За апошнія пятнаццаць гадоў толькі аднойчы - у 2013 годзе - улады дазволілі ў Берасці правесці першамайскую дэманстрацыю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках