28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Нямеччына адправяць «гуманітарны канвой» ва Украіну

3
Польшча і Нямеччына адправяць «гуманітарны канвой» ва Украіну
Ангела Мэркель і Эва Копач
ФОТА: REUTERS

Варшава і Берлін маюць намер адправіць ва Украіну агульны «гуманітарны канвой», каб «перамагчы ў прапагандысцкай вайне ва Украіне».

Пра гэта піша польскае выданне Gazeta Wyborcza, паводле вынікаў перамоваў канцлеркі ФРГ Ангелы Мэркель і прэм'ера Польшча Эвы Копач, паведамляе «Украінская праўда».

«Занадта доўга мы аддавалі поле Расеі. Не можа так быць, каб дапамога для людзей, якіх закранула вайна, паступае выключна з Расеі. Еўропа, і Украіна, павінны быць больш актыўнымі», - заявіў выданню ўдзельнік сустрэчы Мэркель і Копач.

Кіраўнікі ўрадаў Нямеччыны і Польшчы «мяркуюць, што трэба нарэшце перамагчы ў прапагандысцкай вайне ва Украіне і пазбавіць падтрымоўваных Расеяй усходне-ўкраінскіх паўстанцаў статусу гульца», - піша выданне.

Чакаецца, што польска-нямецкі «канвой» адправіцца ва Украіну ў сярэдзіне траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках