28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія крамы абяцаюць 2 траўня «дзень зніжак»

2
Беларускія крамы абяцаюць 2 траўня «дзень зніжак»

За кошт зніжэння коштаў крамы пададуць пакупнікам зніжкі на нехарчовыя тавары ў суме не менш за 15-20%.

У Менску 1 і 2 траўня маштабны спецыялізаваны кірмаш з удзелам вытворцаў з усіх рэгіёнаў краіны адбудзецца з 10.00 да 17.00 у раёне Палаца спорту на пр Пераможцаў. Заяўлена 90 прадпрыемстваў-вытворцаў і гандлёвых арганізацый, піша БелТА.

Акрамя таго, 1 траўня святочны гандаль будзе арганізаваны ў парках Перамогі, ім. Дружбы народаў, ім. Чалюскінцаў.

9 траўня асноўны святочны гандаль у Менску разгорнецца на пр Пераможцаў у раёне Палаца спорту з 10.00 да 23.00 і на пляцоўках, у парках і скверах ва ўсіх адміністрацыйных раёнах сталіцы, у тым ліку ў Цэнтральным раёне - у парку Перамогі.

З 1 да 9 траўня форма прадаўцоў выязнога святочнага гандлю будзе ўпрыгожаная чырвона-зялёнымі стужкамі з кветкай яблыні. 8 і 9 траўня бутаньеркі будуць бясплатна раздавацца ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ў гандлёвых арганізацыях і на святочных мерапрыемствах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках