24 красавiка 2024, Серада, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Украіны гарыць «Чарнобыльская пушча»

5
На тэрыторыі Украіны гарыць «Чарнобыльская пушча»
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Да тушэння пажару прыцягнутыя 182 чалавекі і 32 адзінкі тэхнікі, з самалётаў скідаюць ваду на асяродкі ўзгарання.

У Кіеўскай вобласці, у зоне адчужэння загарэўся лес на тэрыторыі камбіната "Чарнобыльская пушча", паведамілі ў прэс-службе ДСНС Украіны.

"Да тушэння пажару прыцягнутыя 182 чалавекі і 32 адзінкі тэхнікі, у тым ліку ад ДСНС 130 чалавек асабовага складу і 24 адзінкі тэхнікі. Ад Дзяржлесагенства прыцягнута 3 аўтацыстэрны, 2 аўтапалівачныя станцыі, 3 трактары з плугамі і 52 работнікі", - гаворыцца ў паведамленні.

Пажар тушаць таксама верталёты Мі-8 з вадазліўнай прыладай, "Еўракоптэр" і два пажарных самалёты АН-32 П. Да тушэння пажару прыцягнутыя выратавальнікі Іванаўскага, Вышгародскага і Барадзянскага раёнаў Кіеўскай вобласці і Кіева.

Дзяржаўнае спецыялізаванае прадпрыемства "Чарнобыльская Пушча" вядзе лесагаспадарчую дзейнасць (пасадка лесу, высечкі догляду і г.д.), і супрацьпажарныя мерапрыемствы ў лясных масівах Чарнобыльскай зоны адчужэння.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках