20 красавiка 2024, Субота, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю заклапацілася гандлем з аўтамабіляў

27
Мінгандлю заклапацілася гандлем з аўтамабіляў

Міністэрства гандлю зоймецца пошукам аўто, з якіх ажыццяўляецца гандаль.

Міністэрства гандлю Беларусі ўстурбаванае распаўсюджваннем несанкцыянаванага гандлю з аўтамабіляў. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра Артур Карповіч сёння на калегіі міністэрства, піша БелТА.

"Шырокае распаўсюджванне, збольшага ў вёсках, пачынае набываць несанкцыянаваны гандаль з аўтамабіляў. Нават у тых населеных пунктах, дзе ёсць стацыянарныя гандлёвыя аб'екты", - адзначыў Артур Карповіч.

Ён распавёў, што ў адзін і той жа час па населеным пункце едзе аўтамабіль, выдаючы гукавы сігнал. Гэта з'яўляецца знакам, што прыехаў тавар.

"Натуральна, кошт ніжэйшы, чым у стацыянарным гандлёвым аб'екце. Бо падаткі прыватнік не плаціць, сацыяльнага цяжару няма, выдаткі мінімальныя. Жыхары выходзяць на вуліцу і купляюць патрэбнае. Больш за тое, у гэтых прадаўцоў можна набыць тавар на замову", - канстатаваў першы намеснік міністра.

Паводле ягоных слоў, асабліва актыўна гэтая дзейнасць арганізоўваецца ў перыяд выплаты пенсій і дапамог, а таксама заробку. Напрыклад, у Верхнядзвінскім і Дубровенскім раёнах Віцебскай вобласці ў вёсках Коханавічы, Зарубы, Асвея, Валынцы фізічнымі асобамі з мікрааўтобусаў ажыццяўляецца гандаль харчовымі таварамі (кава, гарбата, маянэз, кандытарскія вырабы, рыба ды інш.). У Гарадоцкім раёне ў вёсцы Вярэчча выходнымі днямі нявысветленая асоба таксама гандлюе з легкавога аўтамабіля харчовымі таварамі, у тым ліку гарэлкай. Аналагічная сітуацыя ў вёсцы Камсамольск Рэчыцкага раёна, у вёсках Асташкавічы, Печышчы, Дуброва Светлагорскага раёна. У Магілёўскім раёне ў вёсках Цішоўка, Галынец, Севасцянавічы ды іншых фізічныя асобы на аўтамабілях гандлююць у серады і пятніцы штотыдзень.

Пры гэтым Артур Карповіч выказаў здзіўленне тым, што такая сітуацыя не турбуе Белкаапсаюз, таварнае абарачэнне крам якога праз гэта зніжаецца. "У I квартале сёлета яно склала 93,8% і, натуральна, зрабіла негатыўны ўплыў на нацыянальны паказчык", - канстатаваў ён.

У гэтай сувязі Мінгандлю прапанавала Белкаапсаюзу да 15 траўня скласці і падаць у міністэрства спісы населеных пунктаў, у якіх ажыццяўляецца такога кшталту гандаль з аўтамабіляў з пазначэннем рэгістрацыйных нумароў транспартных сродкаў і часу іх руху. Пры гэтым Гандлёвай інспекцыі супольна з органамі МУС, Міністэрства падаткаў і збораў ды іншымі зацікаўленымі даручана ажыццявіць маштабныя кантрольныя акцыі ў гэтым пытанні.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках