29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія фантаны распачнуць сэзон 30 красавіка

2
Менскія фантаны распачнуць сэзон 30 красавіка

Фантаны ў Менску «абудзяць» 30 красавіка а 18:45.

Пра гэта «Мінск-Навіны» паведаміў начальнік сэктара эксплуатацыі гарадскіх фантанаў УП «Мінскзелянбуд» Васіль Бахар.

Ён растлумачыў, што рукатворныя гейзэры плануюць абудзіць пасля зімовага спання а 18.45. Іх ўмыканню будзе папярэднічаць культурная праграма, якая пачнецца а 18.00 на пляцоўцы каля Вялікага тэатра оперы і балета, дзе знаходзіцца водная гармата з самай вялікай ёмістасцю ў сталіцы. Узяць удзел у святочным пачатку сэзону фантанаў могуць усе ахвочыя.

- Раз сёлета мы святкуем 70-годдзе Перамогі, урачыстую частку пастанавілі прысвяціць гэтай падзеі. У праграме возьме ўдзел канцэртны аркестр «Няміга», які выканае як цывільныя, так і вайсковыя кампазіцыі, - патлумачыла мастацкая кіраўніца ГУ «Мінскканцэрт» Алена Радзівонава.

Таксама перад гасцямі дзеі выступяць Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл і бальныя калектывы Менска. Акрамя таго, у праграме імпрэзы - парадны марш кадэтаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках