28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі карвет заўважаны паблізу мяжы Латвіі

1

Карабель знаходзіўся за 13 км ад тэрытарыяльных вод прыбалтыйскай рэспублікі.

Узброеныя сілы Латвіі зафіксавалі ў выключнай эканамічнай зоне краіны расейскі вайсковы карабель, піша zn.ua.

«Узброеныя сілы 29 красавіка зафіксавалі на адлегласці 7 марскіх міль ад латвійскай мяжы супрацьлодачны карабель ВМФ Расеі класа «Карвет», - гаворыцца ў паведамленні Нацыянальных узброеных сіл Латвіі ў Twitter.

Паводле звестак Міністэрства абароны, з пачатку гэтага года вайсковыя караблі Расеі былі заўважаныя паблізу ад латвійскіх вод больш за 30 разоў. Так, 20 красавіка ў выключнай эканамічнай зоне Латвіі была заўважаная расейская падлодка, 15 і 21 красавіка - вайсковыя караблі РФ, а дагэтуль, 18 сакавіка, тры субмарыны і вайсковы карабель. Акрамя таго, Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі плануе павялічыць лік памежнікаў на мяжы з Расеяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках